Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
18 лютага - Папяльцовая серада.
У Рымска-каталіцкім Касцёле - гэта першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння. Гэты час «праз напамін аб хросце ці праз падрыхтоўку да яго, а таксама праз пакаянне павінен настроіць вернікаў на святкаванне Пасхальнай таямніцы дзякуючы больш уважліваму слуханню Божага слова і стараннай малітве». Пакаянне выражаецца ў шматлікіх формах, найперш - праз пост, малітву, міласціну. Згодна з касцёльнай запаведдзю, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.
Устрыманне ад мяса абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць. Такое ўстрыманне абавязковае для вернікаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Абавязак устрымання ад мяса не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страваў.
У Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і пост (сціслы пост), які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз наесціся дасыта, не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Такі пост абавязвае вернікаў ад 18 да 59 гадоў жыцця.
Вернікі могуць дабравольна накласці на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы або выбраць іншыя дадатковыя формы пакаяння.
Касцёльнае права не накладае на вернікаў абавязку ўдзельнічаць у гэты дзень у Эўхарыстыі (хоць гэта звычайная практыка, якая не павінна быць адменена без важных прычын).
Святая Імша а 7.00, 12.00, 17:00 і 19.00.
1. У нашай капліцы ў часе Вялікага посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы:
• Крыжовы шлях – у пятніцу а 11.30 і а 19.30 гадзіне. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00.
• Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой - а 8.45 PL і а 11.45.
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00, пасля Крыжовага шляху а 11.30, і а 19.00. На гэтым тыдні ў пятніцу 20 лютага запрашаем супольнасць “Жывога ружанца”, а ў суботу "Божыя кароўкі" прыгатаваць і прачытаць разважанні падчас набажэнства крыжовага шляху.
• Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 20-22 красавіка.
2. У часе Вялікана Посту, заахвочыаем усіх паклапаціцца пра сваіх бліскіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.
3. Дзякуем сем’ям, якія ўжо прынялі нас па Калядзе, дзякуем за супольную малітву, дзяленне жыццём, за складзеныя ахвяраванні і дары, якімі дзеліцеся. Кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа асабіста дамовіцца са святаром у сакрыстыі.
4. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна самастойна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
6. Чарговае спатканне працаўнікоў службы аховы здароўя адбудзецца ў катэдры 17 лютага а гадзіне 18:30.
7. 7 сакавіка ў рамках Навэнны да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, запрашаем на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў. Запісацца можна ў сакрыстыі. Кошт 50 руб.
8. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria” і газеты “Слова жыцця”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

