Mіністранты і лектары Літургічнай службы алтара нашай парафіі прынялі ўдзел у кібертурніры па гульні FIFA, які адбыўся ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.
Найважнейшай часткай сустрэчы стала Святая Імша, якая папярэднічала турніру. Падчас гаміліі арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што «футбольнае поле — гэта наша жыццё, у якім не варта выходзіць за лініі Божых запаведзяў, каб не атрымаць “чырвоную картку” ад Бога». Гэтыя словы сталі глыбокім духоўным пасланнем для моладзі.


























У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі і арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, якія не толькі падтрымалі ўдзельнікаў, але і самі паспрабавалі пагуляць разам з моладдзю, што стварыла асаблівую атмасферу блізкасці і радасці.
Нашую парафію годна прадставілі ўдзельнікі турніру: лектар Ігар Клянцэвіч заняў 3-е месца, а капітанам каманды быў Багдан Сырыца.





