Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне на карысць нашай парафіі. Таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

3 снежня (серада) — успамін св. Францішка Сальскага, прэзбітэра.
6 снежня (субота) — успамін св. Мікалая, біскупа.

1. На гэтым тыдні прыпадае:
першы чацвер месяца. Запрашаем (асабліва ЛСА і іх бацькоў) да малітвы ў інтэнцыях новых пакліканняў да службы Божай у святарстве і манаскім жыцці;
першая пятніца месяца — дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама пра тое, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання (споведзі). Дадатковая Святая Імша — а 12:00. Пасля вечаровага набажэнства запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасці для сем’яў;
першая субота месяца — дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства — а 18:15;
• наступная нядзеля  першая нядзеля месяца. Молімся за супольнасць Жывога Ружанца. Інтэнцыя на снежань: “Аб супакоі ў сем’ях і ва ўсім свеце, а таксама аб навяртанні да Езуса нашай парафіі і глыбокім перажыванні Святаў Божага Нараджэння”.

2. Сёння мы распачалі Адвэнт  час чакання на прыйсце Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Памятаем, што гэта асаблівы час роздуму і суцішэння. На Адвэнт прынята рабіць пастановы, таму заахвочваем таксама і вас прыняць на сябе адвэнтовыя пастановы. Пастараймася на працягу гэтага перыяду больш засяродзіцца над справамі нашага духоўнага жыцця. Належыць абмежаваць наш удзел у гучных забавах.

3. Для больш глыбокага перажывання Адвэнту запрашаем усіх на РАРАТЫ  ранішнюю Святую Імшу ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыіад панядзелка да пятніцы  раніцай а 6:45, у суботу  а 19:00. Пасля Святой Імшы запрашаем на супольную Ютрань.

4. 12–14 снежня адбудуцца парафіяльныя адвэнтовыя рэкалекцыі, якія будзе праводзіць кс. Павел Скуба, куратар прапедэўтычнага курса МВДС у Гродне. Падрабязны план будзе пададзены пазней.

5. Заахвочваем таксама ў гэты час паклапаціцца пра сваіх блізкіх і знаёмых хворых, хто не мае фізічнай магчымасці прыходзіць у касцёл, каб запрасіць да іх святара з сакрамэнтамі.

6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

7. Запрашаем таксама адгукнуцца і прыняць удзел у адвэнтовай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую чарговы год праводзіць наша парафія, дапамагаючы найбяднейшым і патрабуючым. Падрабязнасці — у спадарыні Людмілы Чаган і ў валанцёраў.

8. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол, а календары на новы 2026 год — на століку, выходзячы з капліцы.

9. Святы Мікалай адведае нашую парафію ў наступную нядзелю пасля Імшы а 10:30 і 13:30. Запрашаем усіх дзетак!

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.