Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва тым, хто дапамагаў падчас суботніка. Таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

24 лістапада (панядзелак) — успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.
25 лістапада (аўторак) — успамін бл. сястры Францішкі Сядлецкай, заснавальніцы кангрэгацыі сясцёр назарэтанак.
Нашыя сёстры сардэчна запрашаюць усiх далучыцца да супольнай малітвы падзякі на Святой Імшы а 7:00.

1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці пра нашых продкаў, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. Кожную сераду і пятніцу на працягу ўсяго лістапада будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку.

3. Ёсць новы нумар часопіса “Ave Maria”  запрашаем да чытання каталіцкай прэсы. Запрашаем таксама набываць календары на новы 2026 год.

4. Сёння можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне акта прысвячэння роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Урачыстасць Хрыста — Валадара сусвету: гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля, 30 лістапада, — гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Сёння асабліва хочам падзякаваць Пану Богу за нашую манаскую супольнасць — хрыстусоўцаў і прасіць аб новых пакліканнях да Таварыства Хрыстусовага. Дзякуем за Вашыя шчырыя малітвы і віншаванні 😊

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.