Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва тым, хто дапамагаў падчас суботніка. Таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

17. (панядзелак) – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
21. (пятніца) – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
22. (субота) – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы.

1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. Кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку..

3. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria”, запрашаем да чытання каталіцкай прэсы. Запрашаем таксама набываць календары на новы 2026 год.

4. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

5. У суботу 22 лістапада а 18:30 запрашаем на урачыстыя Нешпары, якімі распачнем святкаванне Урачыстысці Хрыста Валадара Сусвету.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.