Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
10. (панядзелак) – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
11. (аўторак) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
12. (серада) – Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. Кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку.
3. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria” і “Слова жыцця”, запрашаем да чытання каталіцкай прэсы. Запрашаем таксама набываць календары на новы 2026 год.
4. У суботу 15 лістапада а 10:00 запрашаем на суботнік.
5. 15 лістапада ў сталічнай парафіі Святога Духа (праезд Галадзеда, 15В) адбудзецца восеньская сустрэча працаўнікоў адукацыі і выхавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тэма сустрэчы: «Мой першы настаўнік». У межах сустрэчы будзе Імша за памерлых працаўнікоў адукацыі і выхавання, якую ўзначаліць Генеральны вікарый біскуп Юрый Касабуцкі, а таксама знаёмства з новым Апостальскім лістом Святога Айца Льва XIV прысвечаным справам адукацыі і выхавання. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак а 11:00 гадзіне.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

