Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1, 2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых. Можна прыносіць ў закрыстыю спісы вашых памерлых. Запісаць памерлых на выпамінкі і скласці ахвяраванне можна таксама анлайн па спасылцы: https://forms.gle/JVZqyUqkJuGCXCtz6.
Просім, каб імёны і прозвішчы былі напісаныя ў назоўным склоне.
Набажэнствы за памерлых адбудуцца з 1 да 8 лістапада: а 18:30 — набажэнства, а 19:00 — Святая Імша (у нядзелю — а 17:30); кожную сераду і пятніцу ў лістападзе — набажэнства а 18:30.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.