Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
22 кастрычніка (серада) — успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.

1. З 1 кастрычніка ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы (а 18:30 — у буднія дні і ў нядзелю — пасля Святой Імшы а 18:00). Ружанцовае набажэнства для дзетак — у суботу а 13:00.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1, 2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых. Можна прыносіць ў закрыстыю спісы вашых памерлых. Запісаць памерлых на выпамінкі і скласці ахвяраванне можна таксама анлайн. Адпаведная спасылка на нашым сайце jan.by. Просім, каб імёны і прозвішчы былі напісаныя ў назоўным склоне. Набажэнствы за памерлых адбудуцца з 1 да 8 лістапада: а 18:30 — набажэнства, а 19:00 — Святая Імша (у нядзелю — а 17:30); кожную сераду і пятніцу ў лістападзе — набажэнства а 18:30.

4. Запрашаем далучыцца да малітвы навэннай да св. Яна Паўла II — кожны дзень пасля Святой Імшы або асабіста — дома.

5. Сёння Касцёл пачынае перажываць Місійны тыдзень — час малітвы, салідарнасці і дапамогі маладым супольнасцям Касцёла. У сувязі з гэтым, выходзячы з касцёла, можна скласці ахвяраванне на гэтую мэту. Сардэчна дзякуем за кожнае ахвяраванне.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.