Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
15 кастрычніка (серада) — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
17 кастрычніка (пятніца) — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
18 кастрычніка (субота) — свята св. Лукі, евангеліста.
1. З 1 кастрычніка ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы (а 18:30 — у буднія дні і ў нядзелю — пасля Святой Імшы а 18:00). Ружанцовае набажэнства для дзетак — у суботу а 13:00.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1, 2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых. Можна прыносіць ў закрыстыю спісы вашых памерлых. Просім, каб імёны і прозвішчы былі напісаныя ў назоўным склоне. Набажэнствы за памерлых адбудуцца з 1 да 8 лістапада: а 18:30 — набажэнства, а 19:00 — Святая Імша (у нядзелю — а 17:30); кожную сераду і пятніцу ў лістападзе — набажэнства а 18:30.
4. У панядзелак 13 кастрычніка распачынаем Навэнну да св. Яна Паўла II. Запрашаем далучыцца да малітвы кожны дзень пасля Святой Імшы або асабіста — дома.
5. Юбілейнае спатканне працаўнікоў службы аховы здароўя адбудзецца ў суботу 18 кастрычніка ў мінскай катэдры. А 18:30 — Святая Імша, а затым — спатканне.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.