Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва тым, хто прыняў удзел у суботніку, а таксама шчыра дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
7 кастрычніка (аўторак) — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
У гэты дзень а 17:00 адбудзецца штогадовая акцыя «Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы». Запрашаем дзяцей і бацькоў а 17:00 у нашую капліцу далучыцца да сусветнай малітоўнай акцыі, якая праводзіцца ў паўсюдным Касцёле ўжо
20-ы раз.
1. З 1 кастрычніка ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы (а 18:30 — у буднія дні і ў нядзелю — пасля Святой Імшы а 18:00).
Адказныя за правядзенне набажэнстваў:
панядзелак — Маці ў малітве;
аўторак — І Ружа Ружанцовая;
серада — сем’і Суполак Маці Божай END;
чацвер — моладзь;
пятніца — ІІ Ружа Ружанцовая;
субота — ІІІ Ружа Ружанцовая.
Ружанцовае набажэнства для дзетак — у суботу а 13:00.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.