На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
23 верасня (аўторак) — успамін св. Піо з П’етрэльчыны, прэзбітара.
27 верасня (субота) — успамін св. Вінцэнта дэ Поля, прэзбітара.
1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
2. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2025/2026 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу.
3. Запрашаем новых кандыдатаў да Літургічнай Службы Алтара. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычныя хоры нашай парафіі, а таксама ў парафіяльны хор і польскі хор «BARKA». Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў і ЭРМ. Запрашаем у польскую школу Яна Паўла ІІ нашай парафіі. Усе падрабязнасці і запісы — у закрыстыі.
4. Нашыя валанцёры Ян.бай запрашаюць усіх, хто хацеў бы далучыцца да служэння ў масмедыя нашай парафіі. Падрабязнасці — у закрыстыі.
5. Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка — месяца, асабліва прысвечанага Марыі і ружанцовай малітве, — па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. У гэтым годзе ён пройдзе ў IX раз 4 кастрычніка і будзе прысвечаны тэме «Маці Божая — Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці». Пачатак — а 10:20 у магілёўскай катэдры. Жадаючых просім запісвацца ў айца Рамана Шульца па тэлефоне: +375 (29) 291-92-11 (Viber, Telegram) ці па e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.