Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

15 верасня (панядзелак) — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.
16 верасня (аўторак) — успамін святых Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
18 верасня (чацвер) — успамін святога Станіслава Косткі, законніка.
20 верасня (субота) — успамін святых Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў.

1. Cёння, 14 верасня, пасля вечаровай Святой Імшы а 19:00 запрашаем моладзь і студэнтаў на малітоўнае чуванне на пачатак новага навучальнага года.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2025/2026 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу.

4. Запрашаем новых кандыдатаў да Літургічнай Службы Алтара. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычныя хоры нашай парафіі, а таксама ў польскі хор «BARKA». Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў і ЭРМ. Запрашаем у польскую школу Яна Паўла ІІ нашай парафіі. Усе падрабязнасці і запісы — у закрыстыі.

5. Нашыя валанцёры Ян.бай запрашаюць усіх, хто хацеў бы далучыцца да служэння ў масмедыя нашай парафіі. Падрабязнасці — у закрыстыі.

6. У сераду пасля Святой Імшы а 19:45 запрашаем на працяг катэхез для дарослых.

7. У пятніцу а 20:00 на Лідскай адбудзецца біблійнае спатканне для дарослай моладзі. Сардэчна запрашаем!

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.