Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, асабліва падчас прыгатавання да пілігрымкі, а таксама за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
2 ліпеня (серада) — урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
3 ліпеня (чацвер) — свята святога Тамаша, апостала.
1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
• першы чацвер месяца — дзень малітваў аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця;
• першая пятніца месяца — дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. У сувязі з Будслаўскім фэстам у гэтую пятніцу не будзе дадатковай Святой Імшы а 12:00, а таксама ўсяночнай адарацыі;
• першая субота месяца — дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства — а 18:15;
• наступная нядзеля — першая нядзеля месяца. Молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на ліпень: Молімся аб пакліканнях да жыцця святарскага і манаскага. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. Аўтобус на Будслаўскі фэст з нашай парафіі ад’язджае ў пятніцу а 18:00.
4. Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у нашай архідыяцэзіі праводзіцца акцыя “Дар сэрца для парафій у патрэбе”, мэтай якой з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіяльным супольнасцям і святарам, якія маюць патрэбу ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятываў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіі. У сувязі з гэтым усе ахвяраванні, якія будзем складаць у скарбонку каля канфесіянала, пазначаную адпаведным плакатам, будуць прызначаныя на гэтую мэту. Акцыя трывае да 6 жніўня. Дзякуй за кожнае ахвяраванне.
5. Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Xрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2025/2026 навучальны год. З 21 чэрвеня да 21 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2025/2026 навучальны год. Анлайн-рэгістрацыя: https://forms.gle/G3ZERf2q8d3dLoSDA.
6. Выходзячы з капліцы, можна набыць цікавыя кнігі. Запрашаем.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.