Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

24 чэрвеня (аўторак) — урачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля.
Святая Імша — а 12:00 і 19:00.

27 чэрвеня (пятніца) — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Святая Імша — а 12:00 і 19:00.

У гэты дзень імяніны святкуе кс. Уладзімір, запрашаем на вечаровую Святую Імшу, каб памаліцца за імянінніка і скласці яму сардэчныя пажаданні.

Гэтыя ўрачыстасці не з'яўляюцца “абавязковымі” — вернікі не маюць абавязку ўдзелу ў Святой Імшы, а таксама абавязку ўстрымання ад выканання неабавязковай працы. У гэтую пятніцу вернікі не абавязаны ўстрымлівацца ад спажывання мясных страваў.

28 чэрвеня (субота) — успамін святога Ірэнэя, біскупа і мучаніка.

1. У чэрвені штодня (у тым ліку ў нядзелю) запрашаем на чэрвеньскае набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а 18.30. Падчас набажэнстваў будзем разважаць змест энцыклікі “Dilexit nos” Папы Францішка (“Аб чалавечай і боскай любові Сэрца Езуса Хрыста”).

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. Трывае рэгістрацыя на пешую пілігрымку Мінск — Будслаў – 2025, якая адбудзецца 30 чэрвеня — 4 ліпеня. Запрашаем таксама запісвацца на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў на ўрачыстасць 4 ліпеня.

4. Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у нашай архідыяцэзіі праводзіцца акцыя “Дар сэрца для парафій у патрэбе”, мэтай якой з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіяльным супольнасцям і святарам, якія маюць патрэбу ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятываў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіі. У сувязі з гэтым усе ахвяраванні, якія будзем складаць у скарбонку, што каля канфесіяналу, пазначаную адпаведным плакатам, будуць прызначаныя на гэтую мэту. Акцыя трывае да 6 жніўня. Дзякуй за кожнае ахвяраванне.

5. Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Xрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2025/2026 навучальны год. З 21 чэрвеня да 21 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2025/2026 навучальны год. Анлайн-рэгістрацыя: https://forms.gle/G3ZERf2q8d3dLoSDA.

6. Выходзячы з капліцы, можна набыць цікавыя кнігі — запрашаем.

Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.