Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Дарагія парафіяне, шаноўныя госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама дзякуем за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
3 чэрвеня (аўторак) — успамін святых Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
5 чэрвеня (чацвер) — успамін святога Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
1. На гэтым тыдні прыпадаюць:
• першы чацвер месяца — дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця;
• першая пятніца месяца — дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту Паяднання (споведзь). Дадатковая Святая Імша — а 12:00. Пасля вечаровага набажэнства запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасці для сем’яў;
• першая субота месяца — дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства а 18:15;
• сёння — першая нядзеля месяца — молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на чэрвень: “Молімся аб паспяховай здачы экзаменаў для моладзі і аб бяспечным і добрым адпачынку для дзяцей падчас летніх канікул”.
2. У чэрвені штодня (у тым ліку ў нядзелю) запрашаем на чэрвеньскае набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а 18:30. Падчас набажэнстваў будзем разважаць змест энцыклікі “Dilexit nos” Папы Францішка (“Аб чалавечай і боскай любові Сэрца Езуса Хрыста”).
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага — інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду — малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
4. У сераду 4 чэрвеня хочам падзякаваць Богу за святарскае служэнне кс. Алега ў 20-ю гадавіну святарскага пасвячэння. Запрашаем на Святую Імшу а 19:00.
5. У чацвер 5 чэрвеня дзень нараджэння святкуе кс. Уладзімір, будзем за яго маліцца вечарам а 19:00, а віншаваць — у нядзелю 8 чэрвеня а 12:00.
6. Наступная нядзеля — Спаслання Духа Святога. Хочам прыгатаваць нашыя сэрцы на гэтую ўрачыстасць. Штодзённа молімся навэнну да Духа Святога. У суботу 7 чэрвеня а 19:00 запрашаем на Святую Імшу з вігіліі Спаслання Духа Святога і малітоўнае чуванне.
7. Распачалася рэгістрацыя на пешую пілігрымку Мінск — Будслаў – 2025, якая адбудзецца 30 чэрвеня — 4 ліпеня. Запрашаем таксама запісвацца на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў на ўрачыстасць 4 ліпеня.
8. Нагадваем, што з 1 чэрвеня ў нашай капліцы змяніўся расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні Святая Імша — а 19:00, а ў нядзелю — а 9:00, 10:30, 12:00, 19:00.
9. У нядзелю 15 чэрвеня плануецца правядзенне працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак — а 9:00 на Залатой Горцы.
10. Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у нашай архідыяцэзіі праводзіцца акцыя “Дар сэрца для парафій у патрэбе”, мэтай якой з’яўляецца арганізацыя дапамогі парафіяльным супольнасцям і святарам, якія маюць патрэбу ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятываў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіі. У сувязі з гэтым усе ахвяраванні, якія будзем складаць у скарбонку, што каля канфесіяналу, пазначаную адпаведным плакатам, будуць прызначаныя на гэтую мэту. Акцыя трывае да 6 жніўня. Дзякуй за кожнае ахвяраванне.
Усім юбілятам і імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.