Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама дзякуем за ахвяраванні складаныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

1. У маі штодня запрашаем на ”Маёвае набажэнства” да Найсвяцейшай Марыі Панны а 18.30. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. У пятніцу 23 мая хочам падзякаваць Богу за святарскае служэнне кс. Уладзіміра і кс. Андрэя у чарговую гадавіну іх святарскіх пасвячэнняў. У гэты дзень святкуе свой дзень нараджэння с. Юзэфа. Запрашаем на святую Імшу а 19.00.

4. У наступную нядзелю 25 мая – урачыстасць Першай святой Камуніі а 14.00 і 16.00 гадзіне, не будзе святой Імшы а 13.30!

5. 31 мая ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага Дня Дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана з штогадовым спатканнем першакамунійных дзяцей. Запрашаюцца дзеці з усіх дыяцэзій! Запісацца можна ў сакрыстыі.

6. У нядзелю 15 чэрвеня плануецца правядзенне працэсіі Божага Цела ў Мінску. Пачатак а 9.00 гадзіне на Залатой Горцы.

7. Арганізуецца дыяцэзіяльная пілігрымка ў Рым 17-25 кастрычніка. Усіх зацікаўленых просім запісацца па нумары, які знойдзем на дошцы аб’яваў.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.