
17 КРАСАВІКА – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР - ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНСКАЙ
Святая Імша Вячэры Панскай распачнецца а 19.00 (транслюецца анлайн).
Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.
18 КРАСАВІКА – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА
А 18.30 Крыжовы шлях (транслюецца анлайн). Пасля яго заканчэння распачнецца Літургія Вялікай Пятніцы: чытанне Мукі Пана, адарацыя Крыжа, Святая Камунія.
На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 23.00.
Гэта дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страваў!
Распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Божай Міласэрнасці.
19 КРАСАВІКА – ВЯЛІКАЯ СУБОТА
Капліца будзе адчынена а 9.00. Напрацягу дня адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Запрашаем на Ютрань і Гадзіну чытанняў.
Асвячэнне страваў (звонку капліцы) на Велікодны стол будзе адбывацца з 9.00 да 17.00 кожную гадзіну.
Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы а 21.00 (транслюецца анлайн). На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка ўзяць з сабою свечкі.
Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.
20 КРАСАВІКА – ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА
Урачыстая працэсія і Святая Імша РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ а 6.00 (транслюецца анлайн).
Наступныя ўрачыстыя Імшы а 10.30 і 12.00 (транслюецца анлайн).
21 КРАСАВІКА – ПАНЯДЗЕЛАК У АКТАВЕ ВЯЛІКАДНЯ
Святая Імша а 12.00 і 19.00.