Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай Духоўнай Семінарыі ў Гродне, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі велікодны КІРМАШ, прыгожыя вербы і шмат розных прыгожых і карысных рэчаў, а таксама смачных вырабаў, таксама дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
1. У Вялікі панядзелак, аўторак і сераду можна скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты і Паяднання перад кожнай Святой Імшой, а таксама пасля св. Імшы.
2. 16 красавіка ў Вялікую сераду адбудзецца агульнамінскі Крыжовы шлях. Пачатак а 18.00 пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка).
3. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да гробу Пана да спецыяльнай скарбонкі
4. Дня 10 мая 2025 г. у Архікатэдральным касцёле Імя НМП у Мінску плануецца ўдзяленне прэзбітэрскага пасвячэння дыякану Аляксандру Шыманскаму. Калі хто ведае пра нейкія перашкоды, абавязаны паведаміць пробашча.
5. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria” і “Дыялог”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
6. Запрашаем на парафіяльную аўтобусную пілігрымку ў Будслаў, якая адбудзецца 1 мая. Кошт - 40 рублёў для дарослых і 20 рублёў для дзяцей. На месцы будзе прыгатаваны для ўсіх пасілак, з сабою можна ўзяць салодкае печыва і напоі. Запісацца можна да 28 красавіка ў сакрыстыі. Гадзіна выезду і план спаткання будзе пададены пазней. Сардэчна запрашаем!
7. Паважаныя бацькі, адкрываем запіс на Канікулы з Богам 2025 для нашых дзяцей. У гэтым годзе летнік адбудзецца ў Ляскоўцы для 1-4 класа (2-8 чэрвеня) і ў Воршы 5-7 клас (12-19 чэрвеня). Запісацца можна да 11 мая. Анкету можна надрукаваць дома або ўзяць на катэхезе. У маі будзе створана ў тэлеграме група бацькоў, дзеці якіх паедуць на летнік. Там будзе пададзена дата бацькоўскага сходу перад выездам.
8. Арганізуецца дыяцэзіяльная пілігрымка ў Рым 17-25 кастрычніка. Усіх зацікаўленых просім запісацца па нумары, які знойдзем на дошцы аб’яваў.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.