Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ўсялякую аказаную дапамогу і служэнне, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Набліжаеца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзім у святыню з галінкам вярбы. Асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы. Нашая парафіяне падрыхтавалі прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем вас, набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць справу будовы нашага касцёла.
1. Запрашаем на Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00. Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 – крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію. Запрашаем брацтва Св. Міхала Арханёла прыгатаваць і прачытаць разважанні падчас набажэнства 11 красавіка.
2. У часе Вялікага Посту, заахвочваем усіх паклапаціцца пра сваіх блізкіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
4. 12 красавіка 2025 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца дзень засяроджанасці для ўдзельнікаў малітоўнага руху Апостальства Дапамогі Душам Чыстцовым г. Мінска і Мінскай вобласці, а таксама для ўсіх жадаючых, хто хоча сваімі малітвамі дапамагчы душам чыстцовым і канаючым.
5. Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага штодзённа падчас Вялікага посту ў 7 касцёлах Мінска па чарзе абываецца адмысловае набажэнста з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту, спевам традыцыйных «Песняў жальбы» і тэматычным разважаннем. Падрабязнасці можна знайсці на дошцы аб’яваў.
6. Ёсць новы нумар часопісу “Ave Maria”. Запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
7. У Пальмовую нядзелю ад 9.00 да 19.00 запрашаем на Велікодны Кірмаш, які пройдзе каля нашай капліцы. Тут вы зможаце набыць упрыгожаныя вербачкі, а таксама вас чакаюць падарункі для родных і блізкіх, бяспройгрышная латарэя, розныя сертыфікаты, смачная выпечка і суп пілігрыма надзеі. Усе ахвяраванні, якія будуць складзеныя падчас кірмашу прызначаюцца на патрэбу будовы нашага касцёла.
8. Дня 10 мая 2025 г. у Архікатэдральным касцёле Імя НМП у Мінску плануецца ўдзяленне прэзбітэрскага пасвячэння дыякану Аляксандру Шыманскаму. Калі хто ведае пра нейкія перашкоды, абавязаны паведаміць пробашча.
9. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.
10. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да гробу Пана да спецыяльнай скарбонкі.
11. Чарговае катэхетычнае спатканне для дарослых кандыдатаў да канфірмацыі адбудзецца ў пятніцу 11 красавіка а 19.45.
12. Запрашаем на парафіяльную аўтобусную пілігрымку ў Будслаў, якая адбудзецца 1 мая. Кошт - 40 рублёў для дарослых і 20 рублёў для дзяцей. На месцы будзе прыгатаваны для ўсіх пасілак, з сабою можна ўзяць салодкае печыва і напоі. Запісацца можна да 28 красавіка ў сакрыстыі. Гадзіна выезду і план спаткання будзе пададзены пазней. Сардэчна запрашаем!
13. Паважаныя бацькі, адкрываем запіс на Канікулы з Богам 2025 для нашых дзяцей. У гэтым годзе летнік адбудзецца ў Ляскоўцы для 1-4 класа (2-8 чэрвеня) і ў Воршы 5-7 клас (12-19 чэрвеня). Запісацца можна да 11 мая. Анкету можна надрукаваць дома або ўзяць на катэхезе. У маі будзе створана ў тэлеграме група бацькоў, дзеці якіх паедуць на летнік. Там будзе пададзена дата бацькоўскага сходу перад выездам.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі, Маці надзеі.