Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу, асабліва ўсім, хто ўчора дапамагаў прыбірацца каля капліцы, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
11 (панядзелак) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа
Святы Марцін Турскі — адзін з найбольш шанаваных святых на Захадзе. Яго імкненне паяднаць манаскае жыццё з апостальскім служэннем стала прыкладам для ўсяго заходняга манаства. Святы Марцін з’яўляецца апекуном вайскоўцаў, краўцоў, бедных і жабракоў, а таксама хатняй жывёлы, асабліва коней і гусей. На свята ў яго гонар у многіх краінах гатуюць традыцыйнага гусака.
12 (аўторак) – Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
Паходзіў з Уладзіміра Валынскага, з мяшчанскай сям’і. Нарадзіўся каля 1580 года. Юнаком па жаданні бацькоў накіраваўся ў Вільню, каб авалодаць прафесіяй купца. У Вільні ён сутыкнуўся з руплівымі духоўнікамі і ўключыўся ў інтэнсіўнае жыццё і справы маладой уніі. У 1604 годзе прыняў базыліянскі хабіт, а пазней — пасвячэнні пераддыяканату і дыяканату. Адначасова распачаў тэалагічнае служэнне, а ў 1609 годзе прыняў святарскія пасвячэнні і быў прызначаны апекуном навіцыяту. У гэты час ён ужо апынуўся на першай лініі барацьбы, якая завязалася паміж абаронцамі і праціўнікамі уніі. Дзякуючы сваёй стараннасці быў празваны «душахватам». Настаяцелі давяралі яму новыя, усё больш адказныя пасады і працу. У 1613 годзе быў прызначаны архімандрытам у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Вільні, а ў 1617 годзе атрымаў прызначэнне на месца полацкага каад’ютара. Неўзабаве памёр бродніцкі арцыбіскуп, і Язафат прыняў кіраванне на тэрыторыі велізарнай дыяцэзіі. Дзякуючы стараннаму служэнню было шмат навяртанняў, але ўсё больш з’яўлялася праціўнікаў яго дзейнасці, якімі кіраваў Мялецій Сматрыцкі. Падчас візіту арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча на сейм у Варшаву на тэрыторыі яго дыяцэзіі пачаліся хваляванні. Пасля вяртання з Варшавы, у часе аднаго з такіх хваляванняў 12 лістапада 1623 г. у Віцебску, дайшло да дэманстрацыі перад яго домам. Калі арцыбіскуп выйшаў, каб супакоіць натоўп, два чалавекі напалі на яго, а іншы дабіў яго стрэламі ў галаву. Цела арцыбіскупа ўтапілі ў Дзвіне. Беатыфікацыю здзейсніў Папа Урбан VIII у 1642 г., а кананізацыю — Папа Пій XI у 1867 г. Рэліквіі, знойдзеныя ў 1916 г. у Белай Падляскай, былі перавезены ў Вену, а потым — у базыліку св. Пятра ў Рыме, дзе і захоўваюцца. Святы Язафат Кунцэвіч з’яўляецца галоўным апекуном Віцебскай дыяцэзіі.
16 (субота) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай)
А 18.30 – Ружанец і набажэнства.
1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
3. Валанцёры фонду "Адкрытыя сэрцы" запрашаюць да ўдзелу ў “Малітоўным кангрэсе ў абарону жыцця”, што адбудзецца ў Навагрудку 15-17 лістапада. Усе падрабязнасці можна знайсці на плакаце, на дошцы аб’яваў.
4. Ёсць новы нумар часопісу “Дыялог”, запрашаем да чытання каталіцкай прэсы.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.