Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты. Дзякуем за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:

7 (панядзелак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай
Дата святкавання звязаная з перамогаю хрысціянскага флоту ў бітве з туркамі пры Лепанта ў 1571 годзе, якую прыпісваюць асабліваму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі. Касцёл заахвочвае вернікаў на працягу ўсяго кастрычніка маліцца Ружанец — гэтую простую і адначасова вельмі глыбокую малітву.

1. Праз увесь месяц кастрычнік ў нашай капліцы будуць ладзіцца ружанцовыя набажэнствы а 18.30 у буднія дні, у нядзелю пасля св. Імшы на 18.00. Адказныя за правядзенне набажэнстваў:
Панядзелак – Маці ў малітве
Аўторак – І Ружа Ружанцовая
Серада – сем’і Суполак Маці Божай END
Чацвер – моладзь
Пятніца – ІІ Ружа Ружанцовая
Субота – ІІІ Ружа Ружанцовая
Ружанцовае набажэнства для дзетак - у суботу а 13.00.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

3. У чацвер 10 кастрычніка пасля вечаровай Святой Імшы а 19:45 у нашай капліцы адбудзецца малітва праслаўлення. Сардэчна запрашаем!

4. У суботу 12 кастрычніка запрашаем на суботнік а 10.00. Асабліва лічым на ўдзел мужчын, якія дапамогуць усталяваць новы крыж.

5. Ёсць новы нумар газеткі “Слова жыцця”, а таксама каляндары на новы год.

Усім Настаўнікам, Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.