Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, асабліва тым, хто прыбіраў будаўляную пляцоўку, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
9 (чацвер) – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана
Урачыстасць “абавязковая” – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Святыя Імшы а 7.00, 12.00 і 19.00.
1. У маі штодня запрашаем на ”Маёвае набажэнства” да Найсвяцейшай Марыі Панны а 18.30. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.
2. 1 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага дня Дзіцяці. Арганізатары запрашаюць таксама дзяцей з нашай парафіі далучыцца да гэтай душпастырскай ініцыятывы. Арганізуем аўтобусную пілігрымку для дзяцей і бацькоў. Калі дзеці едуць без бацькоў, то трэба ім дазвол, які можна ўзяць у сакрыстыі і там можна запісацца на пілігрымку. Кошт 20 руб. Запісы трываюць да 26 мая.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі. Братоў і Сясцёр Праваслаўных шчыра віншуем са Святам Пасхі Хрыстовай!