Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
Сардэчна дзякуем кс. д-р каноніку Валерыю Марціноўскаму за правядзенне парафіяльных велікапосных рэкалекцый. Усе ахвяры, сабраныя падчас рэкалекцыйных навук, будуць прызнячаныя на патрэбы ксяндза рэкалекцыяніста. Адудзяч Вам, Божа!

19 сакавіка (аўторак) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00
Урачыстасць «абавязковая» - вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
У гэты дзень арцыбіскуп Юзаф Станеўскі святкуе імяніны. Памятаем пра Яго Эксцэленцыю ў малітве.

1. У нашай капліцы ў часе Вялікага посту адбываюца пакутныя набажэнствы:
• Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00.
• Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (а 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (а 11.40).
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 – крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію.

2. Набліжаеца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзім у святыню з галінкам вярбы. Асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы. Нашая парафіяне падрыхтавалі прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем вас, набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць справу будовы нашага касцёла.

3. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да Гробу Пана да спецыяльнай скарбонкі.

4. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

5. Запрашаем на «суботнік», серада а 14.00, субота а 10.00.

6. У часе Вялікага Посту, заахвочваем усіх паклапаціцца пра сваіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.

7. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.