Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

1. У нашай капліцы ў часе Вялікага посту адбываюца пакутныя набажэнствы:

• Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00. На гэтым тыдні ў пятніцу
8 сакавіка, нашую моладзь просім прыгатаваць і прачытаць разважанні падчас набажэнства.

• Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (а 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (а 11.40).

• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 – крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію.

• Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 14-17 сакавіка.

2. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызнячаюцца на патрэбы Caritas.

3. У пятніцу 8 сакавіка, на якую прыпадае Міжнародны жаночы дзень, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.
Паводле нормы канона 1251 Кодэкса Кананічнага Права «Аб днях пакаяння», ва ўсе пятніцы года, на якія не прыпадае ўрачыстасць, вернікамі павінна захоўвацца ўстрыманне ад спажывання мясных страваў.
На падставе канона 87 § 1 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяляе на тэрыторыі архідыяцэзіі дыспенсацыю ад устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам, старэйшым за 14 гадоў, у пятніцу 8 сакавіка 2024 года.
Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

4. У часе Вялікана Посту, заахвочыаем усіх паклапаціцца пра сваіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.

5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях,
а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.