Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

1. У нашай капліцы ў часе Вялікага посту адбываюца пакутныя набажэнствы:
Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00. На гэтым тыдні ў пятніцу 1 сакавіка, сем’і з суполкі END просім прыгатаваць і прачытаць разважанні падчас набажэнства.
Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (а 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (а 11.40).
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 – крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію.
• Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 14-17 сакавіка.
2. У панядзелак прыпадае дзень Імянінаў біскупа Аляксандра Яшэўскага. Памятаем пра Яго Эксцэленцыю ў нашых малітвах.
3. На гэтым тыдні прыпадаюць:
першая пятніца месяца - дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту пакуты і паяднання (споведзь). Пасля вечаровага набажэнства запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасць для сем’яў.
першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства а 18.30.
наступная нядзеля – першая месяца – молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на сакавік: “Молімся за нашую Парафію - аб плённым і глыбокім навяртанні падчас Вялікага Посту і аб хрысціянскім святкаванні Вялікодня”.
4. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызнячаюцца на патрэбы Caritas.
5. У часе Вялікана Посту, заахвочыаем усіх паклапаціцца пра сваіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.