Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
22. Чц. – Свята катэдры св. Пятра, Апостала
Маецца на ўвазе катэдра не ў сэнсе касцёльнага будынку, а сама ўлада кіравання ў Касцёле, перададзеная Езусам Пятру і яго наступнікам. У старажытнасці слова «катэдра» азначала біскупскі трон, з якога адбывалася ўрачыстае навучанне. У Рыме захоўваецца біскупскі пасад, які сімвалізуе ўладу, перададзеную спачатку Пятру, a потым па чарзе ўсім яго наступнікам каля стырна Касцёла. Найбольшы аўтарытэт, якім па волі Хрыста карыстаўся Пётр сярод дванаццаці апосталаў, гарантаваў таксама i яго наступнікам асаблівае месца сярод іншых біскупаў. У гэты дзень вернікі асаблівым чынам моляцца за сённяшняга наступніка святога апостала Пятра — Папу, які з’яўляецца бачным кіраўніком Касцёла на зямлі і гарантам яго адзінства.
1. У нашай капліцы ў часе Вялікага посту адбываюца пакутныя набажэнствы:
• Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00. Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00. На гэтым тыдні ў пятніцу 23 лютага запрашаем асабліва мужчын, “Брацтва Святога Міхала Арханёла” просім прыгатаваць і прачытаць разважанні падчас набажэнства.
• Песні Жальбы – у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (у 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).
• Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30. Вечарам а 19.00 – крыжовы шлях і магчымасць прыняць Святую Камунію.
• Велікапосныя рэкалекцыі адбудуцца 14-17 сакавіка.
2. У часе Вялікана Посту, заахвочыаем усіх паклапаціцца пра сваіх хворых і калі будзе такая патрэба, запрасіць святара з сакрамэнтамі ў дом хворага.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.