Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Шчыра дзякуем усім удзельнікам і арганізатарам Балю ўсіх Святых. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
На гэтым тыдні ў літургіі Касцёла:
31 (серада) – успамін св. Яна Боска, прэзбітэра
Нарадзіўся ў 1815 г. непадалёк Кастэльнуова ў Турынскай дыяцэзіі (Італія). Яго дзяцінства прайшло ў вялікай беднасці, таму, стаўшы святаром, усё сваё жыццё ён прысвяціў выхаванню хлопцаў з найбяднейшых сем’яў, для якіх ствараў свае славутыя араторыі. Быў таленавітым педагогам і харызматычным выхаваўцам. Для навучання і выхавання моладзі заснаваў закон ксяндзоў салезіянаў, а таксама супольнасць Дачок Марыі Дапаможніцы разам са св. Марыяй Дамінікай Мадзарэла. Акрамя гэтага, быў заснавальнікам многіх шпіталяў, дамоў апекі і прафесійных вучэльняў. Памёр 31 студзеня 1888 г., у 1934 г. быў кананізаваны. З’яўляецца апекуном моладзі, а таксама каталіцкіх выдавецтваў.
2 (пятніца) – Свята Ахвяравання Пана
Успамінаецца дзень, калі прынеслі Езуса ў святыню, каб выканаць прадпісанне Старога Запавету. Свята спаткання Хрыста з сваім народам адзначалася ў Ерузалеме з 5 веку, а ў 7 веку было прынята на Захадзе. Гэтым святам заканчваюцца ўрачыстасці, звязаныя з аб’яўленнем свету Слова Уцелаўлёнага. Асвячоныя ў гэты дзень свечкі называюць «Грамнічнымі», бо іх запальваюць у час навальніцаў, якія суправаджаюцца моцным ветрам, маланкамі і грымотамі, каб апека Маці Божай выратавала ад небяспекі стыхіі. Запаленую грамнічную свечку таксама даюць у рукі паміраючаму, каб Найсвяцейшая Панна Марыя прывяла яго душу ў неба.
З 1997 года 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІ, як Дзень кансэкраванага жыцця, прысвечаны малітве за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах. У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за гэтых асоб.
У гэты дзень не абавязвае ўстрыманне ад мясных страваў.
3 (субота) – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка
Святы Блажэй – гэта гістарычная постаць. Дакладная дата яго нараджэння невядомая. Магчыма, што ён з’явіўся на свет праз ІІІ стагоддзі пасля нараджэння Хрыста. Паходзіў, хутчэй за ўсё, з Арменіі, але, магчыма, з Цэзарыі Кападокскай. Па прафесіі быў лекарам, а па пакліканні – біскупам Себастыі. Касцёл ушаноўвае яго 3 лютага, а на працягу ўсяго года яго заступніцтва просяць тыя, у каго хваробы горла адбіраюць голас і радасць жыцця.
У дзень літургічнага ўспаміну святога Блажэя, у нашых касцёлах асвячаюцца свечкі, якія называюцца «блажэйкамі». Святар выкарыстоўвае гэтыя свечкі для ўдзялення – менавіта 3 лютага – благаслаўлення, якое павінна ахоўваць ад хваробаў горла, а таксама ад усялякага зла. Пра святога Блажэя варта таксама памятаць, калі, прыступаючы да споведзі, мы адчуваем «костку ў горле», якая перашкаджае нам вызнаваць цяжкія грахі. Такое адчуванне можа скончыцца духоўнаю смерцю, таму трэба прасіць святога Блажэя аб дапамозе.
1. Дзякуем сем’ям, якія ўжо прынялі нас па Калядзе, дзякуем за супольную малітву, дзяленне жыццём, за складзеныя ахвяраванні і дары, якімі дзеліцеся. Кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа дамовіцца асабіста з намі на адпаведны дзень і час. Душпастырскае наведванне сем’яў будзе трываць у нашай парафіі да канца студеня.
2. На гэтым тыдні прыпадаюць:
• першы чацвер месяца. Запрашаем да малітвы ў інтэнцыях новых пакліканняў да службы Божай у святарсіве і манаскім жыцці. У нашай парафіі будзе маліцца супольнасць «Маргарытка».
1 лютага прыпадае 10 гадавіна біскупскага пасвячэння абп Юзафа Станеўскага, нашага мітрапаліта. Памятаем пря Яго Эксцэленцыю ў нашых малітвах. Святая Імша з гэтай нагоды адбудзецца ў мінскай катэдры а 15.00.
• першая пятніца месяца - дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12.00. Пасля вечаровай Імшы запрашаем на ўсяночную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і святасць для сем’яў.
• першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі. Набажэнства а 18.30.
• наступная нядзеля – першая месяца – молімся за Жывы Ружанец. Інтэнцыя на люты: Молімся аб здароўі і апецы Панны Марыі для хворых і церпячых, аб Божае благаслаўленне для медычнага персанала.
3. Айцы марыяне з Сухарава запрашаюць на аўтобусную пілігрымку ў Росіцу, якая адбудзецца 17 лютага. Падрабязнасці ў сакрыстыі.
4. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.