Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асаблівым чынам дзякую за прыгатаванне нашай капліцы да нядзельнай святой Імшы, за прыбіранне і ўпрыгожванне.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
17 студзеня (чацверг) Святы Антоній, абат
Жыў у ІІІ стагоддзі ў Егіпце. Паходзіў з багатай сям’і, але раздаў сваю маёмасць бедным і пасяліўся ў пустыні. Праз пэўны час да яго пачалі далучацца іншыя пустэльнікі. Разам са святым Паўлам Пустэльнікам распачаў арганізацыю манаскага жыцця на Усходзе. Памёр, маючы сто гадоў, перад смерцю наказаўшы вучням пахаваць яго таемна, каб пазбегнуць пасмяротнай агалоскі, аднак адразу пасля смерці яго пачалі называць «Вялікім».
• Дзеці з багданаўскага дома сардэчна дзякуюць усім ахвярадаўцам і абяцаюць малітву ў інтэнцыі кожнага хто адчыніў сваё сэрца і адгукнуўся на іх патрэбы. Тыя грашовыя сродкі, якія збіралі мы, а таксама вернікі суседняй парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве, былі перададзены у гэтую прыёмную сям’ю. Фотаздымкі гэтай сустрэчы знаходзяцца пры ўваходзе да капліцы. Асабліва дзякуюць той асобе, якая пераказала ім тры кампутары.
• У наступную нядзелю ахвяры, якія збіраем падчас святой Імшы будуць прызначаны на патрэбы Мінска-Магілёўскай Курыі.
• З 18 па 25 студзеня адбываецца у Касцёле актава малітвы аб еднасці хрысціян.
• У сувязі з хваробай айцец Міраслаў Міклашэвіч быў вымушаны выехаць на рэканваленсенцію на якісці час з нашай парафіі.
• З гэтай нагоды змяняецца расклад святых Імшаў.
Буднія дні 19.00
Нядзеля 10.30, 12.00, 18.00
З раніцы а 7.15 у буднія дні і а 8.00 у нядзелю Імшы не будзе.
• Таксама катэхеза 6-7 і 8-9 клас, якая адбывалася ў сераду і суботу адмяняецца.
• На паліцы пры ўваходзе знаходзяцца анкета-запрашэнне на каляду. Калі ласка, хто жадаў бы запрасіць святара да сябе, каб так, як штогод асвяціць сваю кватэру – выпалніце яе і аддайце святару да закрыстыі.
Па аўторках а 19 гадз. адбываецца складковая святая Імша і набажэнства да св. Антонія. Свае падзякі і просьбы можна запісываць у сшытак, які знаходзіцца пад фігурай святога Антонія.

