Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Дзякуем усім хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую зарганізавала ДМХ нашай парафіі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
1. Для больш глыбокага перажывання Адвэнту запрашаем усіх вас на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы. Пасля святой Імшы запрашаем на супольную Ютрань.
2. Заахвочваем таксама ў гэтым часе паклапаціцца пра сваіх блізкіх і знаёмых хворых, хто не мае фізічнай магчымасці прыходзіць у касцёл, каб запрасіць да іх святара з сакрамэнтамі.
3. 16 снежня мы распачалі Навэнну да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы адмаўляем пасля Святой Імшы.
4. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
5. У сакрыстыі можна набыць календары на новы 2024 год, аплаткі і сенца на вігілійны стол.
6. Сардэчна запрашаем далучыцца да прыгатавання нашай каплічкі на Святы Божага нараджэння. У пятніцу і суботу (22 і 23 снежня) на працягу ўсяго дня адбудзецца асноўнае і грунтоўнае прыгатаванне і прыбіранне. Кожнаму знойдзецца нейкае заданне! Падрабязныя інфармацыі яшчэ будуць у парафіяльнай групе.
7. Просім таксама Гаспадынь дапамагчы нам прыгатаваць пачастунак на вігілійны стол, за які запрашаем іншых святароў і сясцёр законных. Падрабязнасці ў сакрыстыі.
8. Парадак набажэнстваў на наступную нядзелю 24 снежня:
9.00, 10.30, 12.00 – святыя Імшы з IV Нядзелі Адвэнту
20.00, 21.30, 23.00 – святыя Імшы (Пастэркі) з ночы ўрачыстасці Божага Нараджэння
Сардэчна дзякуем Яго Магніфіцэнцыі кс. Віталію Вайцяхоўскаму рэктару МВДС у Гродне за правядзенне парафіяльных адвэнтавых рэкалекцый. Усе ахвяры, сабраныя падчас рэкалекцыйных навук, будуць прызнячаныя на патрэбы кс. Рэкалекцыяніста. Адудзяч Вам, Божа!
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.