Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Дзякуем усім хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую зарганізавала ДМХ нашай парафіі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
13 снежня (серада) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
Святая Луцыя прыняла мучаніцкую смерць у Серакузах на Сіцыліі каля 304 года пасля здзекаў, якімі яе хацелі прымусіць да адрачэння ад веры. Найстарэйшае апісанне жыцця Святой Люцыі паходзіць з V стагоддзя. Паводле яго Святая Люцыя нарадзілася ў заможнай сям’і. Была прызначаная да замужжа з багатым юнаком. Аднойчы выправіўшыся ў пілігрымку да гробу Святой Агаты ў Катаніі, каб выпрасіць здароў’е для сваёй маці, ёй аб’явілася Святая Агата і прадказала мучаніцкую смерць. Калі Святая Люцыя вярнулася дамоў, то адраклася ад замужжа, раздала маёмасць і прыняла шлюб чыстасці на ўсё жыццё. У IV стагоддзі пры цэзары Дыялектыяне распачаўся вялікі пераслед. Святая Люцыя была выдана сваім быўшым жаніхом з-за помсты. Загінула 13 снежня 304 года, калі мела 23 гады. У Серакузах і на Сіцыліі шануюць яе, як сваю апякунку.
14 снежня (чацвер) – успамін св. Яна ад Крыжа, прэзбітэра і доктара Касцёла
Святы Ян ад Крыжа нарадзіўся каля Авіля ў Іспаніі ў 1542 годзе. Маючы 20 гадоў уступіў у Закон Кармелітаў. Святы Ян стаў галоўным памочнікам СвятойТэрэзы ў рэформе Закону. Палюбіў крыж Хрыста і прасіў Бога, каб заўсёды яму хапала цярпення. Гэтая малітва была выслухана. Яго рэфарматарская дзейнасць прынесла яму вялікія асабістыя цярпенні. Святы Ян ад Крыжа прапаведваў поўнае ўнутранае ачышчэнне, каб дайсці да поўні з’яднання з Богам. Свае павучэнні заставіў у кнігах напісаных прозай і вершам. Памёр ва Убэдзе ў 1591 годзе.

1. Сёння, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Пад Усходам тут разумеюцца перадусім краіны былога Савецкага Саюза. Ініцыятарам правядзення гэтага дня з’яўляецца епіскапат Польшчы. Праз малітву хочам падзякаваць усім, хто з гэтай фундацыі дапамагае ў розны спосаб таксама нашай супольнасці парафіяльнай.
2. Для больш глыбокага перажывання Адвэнту запрашаем усіх вас на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы. Пасля святой Імшы запрашаем на супольную Ютрань.
3. 15-17 снежня адбудуцца парафіяльныя адвэнтавыя рэкалекцыі, якія правядзе кс. Віталь Вайцяхоўскі – рэктар МВДС у Гродне. Падрабязны план на асобнай картцы.
4. Заахвочваем таксама ў гэтым часе паклапаціцца пра сваіх блізкіх і знаёмых хворых, хто не мае фізічнай магчымасці прыходзіць у касцёл, каб запрасіць да іх святара з сакрамэнтамі.
5. 16 снежня распачынаем Навэнну да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку. А ў кожную сераду – малітва да святога Юзафа, асабліва за нашых ахвярадаўцаў і дабрачынцаў.
7. Сардэчна запрашаем парафіяльныя групы і супольнасці на аплатковыя спатканні. План на асабнай картцы.
8. У нядзелю 17 снежня падчас Імшы а 10.30 ў нашую парафію каталіцкія скаўты прывязуць бэтлеемскі агонь.
9. У сакрыстыі можна набыць календары на новы 2024 год, аплаткі і сенца на вігілійны стол.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.