Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці!
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

16 лістапада (чацвер) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай)
Маці Божая Вострабрамская ўшаноўваецца хрысціянамі як заступніца многіх народаў. Культ Маці Божай з Вострай Брамы распаўсюджаны ў Беларусі, а копія абраза можна сустрэць у многіх беларускіх святынях, як каталіцкіх, так і праваслаўных. З’яўленне абраза з выявай Маці Божай са складзенымі на грудзях рукамі і схіленай галавой адносяць да XVI ст. 2 ліпеня 1927 г. ён быў каранаваны паводле дэкрэта Папы Пія XI.
Перад Святой Імшой – набажэнства да Маці Божай Вострабрамскай.
17 лістапада (пятніца) - успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы
Нарадзілася каля 1293 г. у сучасным Будапешце і была дачкою венгерскага караля Андрэя ІІІ. Бацькі жадалі, каб Альжбета выйшла замуж за Вацлава Чэшскага, аднак яна не пажадала заключыць гэтага дынастычнага шлюбу, уцякла з каралеўскага двара і каля 1310 г. уступіла
ў кляштар дамініканак у Швейцарыі. Альжбета гераічна пераносіла шматлікія цярпенні і таму яшчэ пры жыцці здабыла сабе славу святой. Памерла яна 6 мая 1338 г. і была пахаваная каля галоўнага алтара касцёла ў сваім кляштары. Са смерцю Альжбеты скончылася дынастыя святога Стэфана І Венгерскага.

1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.
2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага – інтэнцыі на складковую Святую Імшу можна запісаць у сшытку.
3. Запрашаю да прагляду дакументальнага фільму пра апекуна нашай парафіі святога Максіміліяна. Назуваецца „Rycerz”, можна знайсці яго ў інтэрнеце.
4. Вельмі сардэчна прашу адгукнуцца на просьбу адносна апратвання нашай капліцы. Хто адчувае такую патрэбу ў сэрцы, прашу скантактавацца са мной.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.