1. Сёння другі дзень адвэнтавых рэкалекцый, якія праводзіць у нашай парафіі кс. Вячаслаў Барок. Рэкалекцыі гэта час духоўнай адновы, як кожнага асабістага чалавека, так і ўсёй парафіяльнай супольнасці.

Расклад рэкалекцый:

- сёння навукі рэкалекцыйныя і Святыя Імшы як у кожную нядзелю ў 8.00, 10.30, 12.00 і 18.00;

- заўтра ў панядзелак у 7.15 раніцы і заканчэнне рэкалекцый у 19.00.


2. Па традыцыі сёння, дзевяць дзён перед святам Божага Нараджэння, распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы  на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.

3. Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і асабліва за дапамогу пры адгарненні снега. Няхай Бог благаславіць вам і вашым блізкім за вашую дабрыню і шчодрасць.

4. У сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы ў нашай парафіі адбываюцца Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх вас разам з дзяцьмі запрашаем на РАРАТЫ.

5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша ў 19.00.

6. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол.



Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.