Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
17 кастрычніка (аўторак): успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
18 кастрычніка (серада): Свята Святога Лукі, Евангеліста
У свята святога Лукі, евангеліста, які, паводле касцёльнай традыцыі, быў лекарам і з’яўляецца нябесным апекуном медыкаў, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца супольная малітва працаўнікоў службы аховы здароўя. У 18.30 у галоўнай каталіцкай святыні сталіцы распачнецца святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
1. У кастрычніку запрашаем на ружанцовыя набажэнствы. У будзёныя дні а 18.30, у нядзелю пасля св. Імшы на 18.00.
Адказныя за правядзенне набажэнстваў:
Панядзелак – Маці ў малітве
Аўторак – І Ружа Ружанцовая
Серада – сем’і Суполак Маці Божай END
Чацвер – моладзь
Пятніца – ІІ Ружа Ружанцовая
Субота – ІІІ Ружа Ружанцовая (13.00 – дзеці)
2. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых. Можна прыносіць ў закрыстыю спісы вашых памерлых. Просім, каб імёны і прозвішчы былі напісаныя ў назоўным склоне. Набажэнствы за памерлых адбудуцца з 1 па 8 лістапада: у 18.30 набажэнства і а 19 гадзіне святая Імша (нядзеля 17.30); кожную сераду і пятніцу лістапада – набажэнства ў 18.30.
3. Аўторак 17 кастрычніка абвешчаны днём посту і малітвы за мір на Святой Зямлі, кардынал Піццабала заклікае далучыцца да посту і ўстрымання, а таксама правесці адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і маліцца Ружанец ў інтэнцыі міру.
4. 18 кастрычніка ў 18.00 распачнецца малітоўная акцыя “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” ў Беларусі. Ужо чацвёрты год мы зноў хочам аб’яднацца з дзецьмі з Беларусі і супольна далучыцца да сусветнага дня малітвы аб міры і еднасці ва ўсім свеце. Шчырая дзіцячая малітва, якая праслаўляе Бога, самая чыстая. Такі зварот неадкладна будзе пачуты Госпадам, бо ён будзе ісці ад самага сэрца.
Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы – сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Галоўная мэта гэтай малітоўнай кампаніі – паказаць, што даверлівая малітва дзяцей можа, як страла, ляцець проста да сэрца Бога і такім чынам змяняць свет. Таму ўявіце, якой моцнай будзе ружанцовая малітва, у якой дзеці будуць разам прасіць аб супакоі і згодзе ў іх сем’ях, народзе і ва ўсім свеце!
5. Сакрамэнт Канфірмацыі ў нашай парафіі адбудзецца 26 лістапада. Дарослыя, якія не прынімалі гэтага сакраманту, могуць запісацца ў закрыстыі для падрыхтоўкі. Першае спатканне сёння (15 кастрычніка) пасля Св. Імшы на 13.30 у капліцы.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
7. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.