1. Шчыра дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

2. Сёння мы распачалі час Адвэнту – час чакання на Прыйсце Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Памятаем, што гэта час посту. Пастараймася напрацягу гэтага перыяда больш засяродзіцца над справамі нашага духовага жыцця. Належыць абмежаваць наш удзел у гучных забавах.

3. Згодна са старадаўняй традыцыяй у нашай парафіі будуць адбывацца ранішнія Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх вас разам з дзяцьмі запрашаем асаблівым чынам на РАРАТЫ ў сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы

4. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

3 снежня (панядзелак): Успамін Святога Францішка Ксаверыя, святара.

Святоы Францішак – іспанец, пазнаёміўся ў Парыжу са Святым Ігнацыям Лаёлам, заснавальнікам Таварыства Езуса. Пад яго ўплывам стаў адным з яго гарлівых супрацоўнікаў у новым законе. Быў высланы на місію ў Індыю і навярнуў шматлікія паганскія народы. Потым распачаў Евангелізацыю ў Японіі. Меў намер падацца яшчэ і ў Кітай, але Бог яго паклікаў да вечнасці на гары Санцян каля Кантону 3 снежня 1552 года. Надзвычайная апостальская дзейнасць была плёнам яго глубокага ўнутранага жыцця і вернасці духоўным практыкаванням. Святы Францішак Ксаверый з’яўляецца апекуном каталіцкіх місій. Яго свята прыпамінае абавязак падтрымкі місій малітвай і ахвярай.

4 снежня (аўторак): Успамін Святога Яна Дамаскіна, святара і доктара Касцёла.

Святы Ян нарадзіўся ў Дамаску каля 650 года. Некалькі гадоў спаўняў абавязкі “лагатэта” г.зн. быў прадстаўніком хрысціянскай супольнасці перад каліфам. Калі не змог больш спаўняць сваіх абавязкаў з-за шкоды сваёй веры, адмовіўся ад пасады і ўступіў у кляштар Святога Сабы пад Ерусалімам, дзе прысвяціў жыццё малітве і навуцы. Гарліва выступаў супраць крыўдзіцеляў, паказваў крыўды, якія прыносіць клопат аб матэрыяльных каштоўнасцях. Напісаў асабістыя і каштоўныя тэалагічныя працы. Памёр каля 750 года ў кляштары Святога Сабы. Святога Яна Дамаскіна лічаць апошнім з Усходніх Айцоў Касцёла.

6 снежня (чацвер): Успамін Святога Мікалая, біскупа.

Святы Мікалай быў біскупам Міры ў Малой Азіі ў пачатку IV стагоддзя. Яго культ пашырыўся на Захадзе пасля перанясення рэліквій святога да Бары ў Італіі. У пастырскай дзейнасці ён адзначаўся міласэрнасцю. Бог узнагародзіў яго гарлівасць і любоў дарам здзяйснення цудаў. Легенда кажа, што ноччу Святы Мікалай клаў міласціну ў дамы патрабуючых. Адгэтуль пайшоў звычай адорваць дзяцей падарункамі ў гэта свята.

7 снежня (пятніца): Успамін Святога Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.

Святы Амброзій быў кіраўніком Паўночнай Італіі і прэфектам Медыялану. Ужо як катэхумэн быў абраны народам біскупам Медыялану. 30 лістапада 374 года быў ахрышчаны, а 7 снежня атрымаў Біскупскую Сакру. Спраўна змагаўся з арыянскай ерассю. Цэзара Тэадозія ён схіліў да публічнай пакуты за сечу ў Тэсалоніках. Знайшоў для Касцёла і ахрысціў Святога Аўгустына. Дзякуючы сваім лістам быў прызнаны адным з чатырох вялікіх доктараў лацінскага Касцёла. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх літургічных гімнаў і заснавальнікам Касцёльнага спеву. Памёр у ноч Змёртвыхпаўстання 4 карасавіка 397 года.

8 снежня (субота): УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.

Урачыстасць абавязковая. Святыя Імшы як на тыдні ў 7.15 і 18.00.

Бог ад пачатку абраўшы Марыю, каб была Маці Свайго Сына, захаваў яе ад усялякай плямы граху і адарыў поўняй ласкі. Дзякуючы гэтаму Марыя стала прыбыткам Уцелаўлёнага Слова. Дзякуючы Богу за выключны прывілей удзелены Марыі выпрошваем сабе ласку для змагання з грахом. Свята Беззаганнага Зачацця адзначалася на Ўсходзе ўжо ў VIII стагоддзі. У IX стагоддзі перайшло і на Захад.На нашых тэрыторыях пачало адзначацца гэтае свята з XIV стагоддзя. 8 снежня 1854 года папа Пій IX сцісла акрэсліў і падаў да веры праўду аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі як дагмат каталіцкай веры.

5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша ў 19.00.

6. У закрыстыі можна купіць календар на наступны 2013 год і свечкі на вігілійны стол. Кошт календара – 10.000 руб. і свечкі - 15.000 руб. Грошы ахвяраваныя за свечкі прызначаюцца на патрэбы “Карытас”.

7. Інтэнцыя жывога ружанца: Молімся каб у нашых сем’ях запанаваў супакой, які нясе з сабой Божае Дзіцятка.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.