Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях — у пятніцу а 10.30 і а 19.00; Песні Жальбы — у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (у 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45). Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00.
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху на 10.30.
2. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 10-12 сакавіка, іх будзе праводзіць а. Павел Раманчук OFMConv, пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Івянцы.
3. Нагадваем, што кожны дзень а 18.00 у капліцы адбываецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта для адарацыі. У гэтым часе ёсць магчымасць прыступіць да споведзі.
4. Па ініцыятыве каталіцкіх біскупаў нашай краіны сёння у Касцёле на Беларусі збіраем ахвяраванні для дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Турцыі і Сірыі.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на сакавік: Каб Вялікі пост стаў часам нашай духоўнай адновы. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.