Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

1. У папяльцовую сераду, 22 лютага, мы распачынаем час Вялікага Посту і ў гэты перыяд Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў і паўстрыманне ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні (пятніца). Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна або парадзіўшыся ў спаведніка.
Святая Імша ў ПАПЯЛЬЦОВУЮ СЕРАДУ а 7.00, 12.00 і а 19.00 гадзіне.
Папялец — у адпаведнасці з канонамі Кодэкса кананічнага права 1251–1252 гг. — абавязвае да ўстрымання ад ужывання ў ежу мяса, а таксама да сціслага посту (трохразовае харчаванне, у якім толькі адзін раз — да сытасці). Закон устрымання абавязвае ўсіх, каму больш за 14 гадоў і каму не больш за 60 гадоў. Закон не накладае на вернікаў абавязку ўдзельнічаць у гэты дзень у Эўхарыстыі (хоць гэта звычайная практыка, якая не павінна быць адменена без важных прычын).

2. У нашай капліцы ў часе посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях — у пятніцу а 10.30 і а 19.00; Песні Жальбы — у нядзелю перад Св. Імшой на 9.00 (у 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45). Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00. Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.

3. Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду а 18.45 запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.