Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
14 лютага (аўторак) — свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
1. У сераду 15 лютага — дзень нараджэння біскупа Юрыя Касабуцкага, памятаем пра Яго Эксцэленцыю ў сваіх малітвах.
2. У капліцу можна прыносіць асвечаныя вербы з мінулага года.
3. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.