Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

6 лютага (панядзелак) — успамін Святога Паўла Мікі і паплечнікаў, мучаннікаў.
Святога Паўла Мікі, японскага іезуіта, і яго 25 таварышаў укрыжавалі 5 лютага 1597 года ў Нагасакі. Яны з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсіх хрысціянаў Далёкага Усходу, якія панеслі смерць за веру.

10 лютага (пятніца) – успамін св. Схалястыкі, панны.

11 лютага (субота) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.
Гэта міжнародны дзень хворых. Падчас Святой Імшы хворыя могуць прыступіць да сакрамэнту Намашчэння хворых.

1. Скончылася душпастырская візітацыя сем’яў. Хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць. Ад сённяшняга дня душпастырская візітацыя магчыма толькі асабіста дамовіўшыся са святаром.

2. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.