Сёння, у Нядзелю Божага слова, касцёл запрашае нас паразважаць над тым, якое месца займае Святое Пісанне ў нашым жыцці з Богам, як дапамагае нам на духоўным шляху. Дзякуем усім, хто прыняў ўдзел ў Першым мінскім біблійным марафоне.
Дзякуем тым, хто прычыніўся да арганізацыі і прыняў удзел у «Балі Усіх Святых», дзякуем за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
24 студзеня (аўторак) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла
Жыў у 1567 – 1622 гг., быў біскупам Жэневы. З’яўляецца аўтарам вядомай кнігі «Філатэя, або шлях да рэлігійнага жыцця». Заахвочваў свецкіх людзей да святасці, а таксама актыўна палемізаваў з кальвіністамі, спрыяючы адраджэнню каталіцтва ў сваёй айчыне. Захавалася каля 2100 яго лістоў, што сваім тэалагічна-аскетычным зместам уяўляюць вялікую каштоўнасць. Разам са св. Жаннай Франсуазай дэ Шанталь заснаваў жаночы закон Адведзінаў НПМ. Памёр у Ліёне, быў пахаваны ў касцёле Наведзінаў НПМ у Анэсі. Св. Францішак быў папярэднікам сучаснага душпастырства і стварыў новую школу духоўнасці. У 1923 г. Папа Пій ХІ абвясціў святога апекуном каталіцкай прэсы.
25 студзеня (серада) – свята навяртання св. Паўла апостала
Навяртанне святога Паўла з’яўляецца адной з найважнейшых падзей у Касцёле. Саўл, клапатлівы фарысей і пераследавацель Касцёла, па прычыне аб’яўлення яму Хрыста Уваскрослага каля брам Дамаска, стаў не толькі Яго вучнем, але і прысвяціў усё сваё жыццё распаўсюджванню Евангелля; вывеў Касцёл з абмежаванасці юдэйскай супольнасцю і прынёс святло Евангелля ў Еўропу, стаўшыся Апосталам Народаў.
26 студзеня (чацвер) – успамін Святых Цімафея і Ціта, біскупаў
Былі вучнямі і супрацоўнікамі св. апостала Паўла. Першы быў кіраўніком касцёла ў Эфесе, а другі — на Крыце. Ім былі накіраваны пасланні Апостала народаў, т. зв. «пастырскія», у якіх знаходзяцца дасканалыя парады для пастыраў і цудоўнае навучанне для ўсіх вернікаў.
28 студзеня (субота) – успамін Святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла
Св. Тамаш нарадзіўся каля 1225 г. Быў выхаванцам абацтва Монтэ Кассіно. У маладым узросце ўступіў у ордэн дамініканаў. Вывучаў тэалогію ў Калоніі пад кіраўніцтвам Альберта Вялікага, а пасля ў Парыжы, дзе пасля сам выкладаў. З’яўляецца самым знакамітым прадстаўніком філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Яго галоўныя працы: «Сумма тэалогіі» і «Сумма супраць паганаў» з’яўляюцца арыгінальнай сінтэзай філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Напісаў таксама каментарый да Святога Пісання. Памёр 7 сакавіка 1274 г. па дарозе на сабор у Ліоне. З’яўляецца заступнікам каталіцкіх школ.
1. На гэтым тыдні не будзе душпастырскай візітацыі сем’яў.
2. Кожны аўторак у капліцы а 18.45 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.