Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяры, складзеныя на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

2 студзеня (панядзелак): Успамін святых Базыля і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла

6 студзеня (пятніца): УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА (Тры Каралі)

У гэты дзень узгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру.

З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння крэйды і кадзіла. Асвячонай крэйдай на дзвярах памяшканняў пішуцца літары К+М+В і актуальны год. Гэтыя літары азначаюць ініцыялы трох каралёў: Каспер, Мельхiёр і Бальтазар. У сярэднявеччы гэта разумелася па-іншаму. Надпіс «С+М+В» (імя Каспар па-лацінску пішацца праз С) выражаў благаслаўленне: «Няхай Хрыстус благаславіць памяшканне!» («Christus mansionem benedicat»).

Святая Імша а 7.00, 12.00 і 19.00 (абавязковы ўдзел у літургіі)

1. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:

  • Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.
  • Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз. Не будзе ўсяночнай адарацыі.
  • Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Інтэнцыя жывога ружанца на месяц студзень: Просім апекі Маці Божай на час душпастырскай візітацыі сем’яў нашай парафіі, каб калядныя адведзіны прынеслі добрыя духоўныя плёны.

2. З 3 студзеня распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні нашых парафіянаў. Кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа запісацца на адпаведны дзень і час у адмысловым сшытку на прыканцы капліцы.

3. 6 студзеня пасля Святой Імшы а 19.00 гадз. адбудзецца «парафіяльнае калядаванне». Усе разам заспяваем калядныя песні. Запрашаем да удзелу сем’і і парафіяльныя групы.

4. У нядзелю 8 студзеня ў парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску адбудзецца аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў.

  • 14.30 – вяночак да Божай Міласэрнасці, падрыхтоўка да Эўхарыстыі.
  • 15.00 – святая Імша ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў пілігрымкі і ахвярадаўцаў; цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
  • 16.00 – дзяленне аплаткай, супольнае калядаванне і пачастунак.

5. У нядзелю 15 студзеня ў нашай парафіі адбудзецца VІ БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ.

6. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2023 год.

Кожны аўторак у капліцы а 18.45 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да святога Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.