Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, за ахвяраванні, складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
17 кастрычніка (пн): успамін святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
18 кастрычніка (аўт): свята святога Лукі, евангеліста
22 кастрычніка (сб): успамін святога Яна Паўла II, Папы
1. У нядзелю 23 кастрычніка а 12.00 адбудзецца ўрачыстае ўнясенне ў капліцу і ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ. Святую Імшу ўзначаліць кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк. Распачынаем духоўную падрыхтоўку да гэтай падзеі:
- Сёння падчас кожнай св. Імшы - адмысловае казанне.
- Для лепшай асабістай падрыхтоўкі сёння кожная сям’я атрымае кнігу «Дазвольце Хрысту захапіць вас. Думкі святога Яна Паўла ІІ».
- Кожны дзень будзе адбывацца набажэнства ружанцовае са св. Янам Паўлам ІІ
- Просім даслаць нам на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. фотаздымак на тэму: «Святы Ян Павел ІІ у маім жыцці (жыцці маёй сям’і, супольнасці…)». Калі такога фотаздымка яшчэ няма, яго можна зрабіць. Фотаздымкі просім даслаць да пятніцы ўключна (да 18.00).
- У суботу 22 кастрычніка ва ўспамін святога Яна Паўла II:
08.00 – св. Імша
13.00 – чуванне дзяцей
14.00 – фільм пра св. Яна Паўла ІІ «Караль: чалавек, які стаў Папам» (зал пры касцёле Маці Божай Будслаўскай).
18.00 – чуванне сем’яў і ўсіх дарослых
19.00 – урачыстая св. Імша
20.00 – чуванне моладзі
2. У суботу 22 кастрычніка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч ускладзе палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага. Абрад урачыстага накладання палія адбудзецца падчас святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі. Пачатак у 12.00.
3. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых. Можна прыносіць ў закрыстыю спісы вашых памерлых. Просім, каб імёны і прозвішчы былі напісаныя ў назоўным склоне.
4. Мiсiя Добрага Самаранiна ладзіць акцыю «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы». Ужо трэці год Дабрачынная мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай арганізуе малітоўнае чуванне з удзелам дзетак з Беларусі. Сёлета беларускія дзеці зноў далучацца да сусветнага дня малітвы аб міры і еднасці ва ўсім свеце. Арганізатары запрашаюць дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску (вул. Серафімовіча, 19).
Кожны ахвотны можа таксама далучыцца да малітвы анлайн (спасылка будзе на сайце samaranin.by у дзень трансляцыі). Пачатак у 18.00.
У нашай капліцы таксама будзем злучацца ў малітве з дзецьмі ўсяго свету.
5. Запрашаем на ружанцовае набажэнства ў 18.30, у нядзелю пасля св. Імшы на 18.00.
Панядзелак – Маці ў малітве
Аўторак – Малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы» (18.00)
Серада – сем’і Суполкі Маці Божай END
Чацвер – моладзь
Пятніца – ІІ Ружа Ружанцовая
Субота – ІІІ Ружа Ружанцовая (13.00 – дзеці)
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.