Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

6 чэрвеня (панядзелак) – Успамін НПМ Маці Касцёла

9 чэрвеня (чацвер) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара

11 чэрвеня (субота) – Успамін св. Барнабы, апостала

Імя Барнаба ў перакладзе азначае «сын суцяшэння». Ён нарадзіўся на пачатку І ст. на Кіпры і быў адным з 72 вучняў Езуса. У кнізе Дзеяў Апосталаў пра яго сказана, што ён прадаў усё, што меў, а выручаныя грошы ахвяраваў апосталам. У 37 годзе ён увёў Паўла ў супольнасць апосталаў, а потым быў яго спадарожнікам і блізкім супрацоўнікам у справе абвяшчэння Евангелля падчас першага місіянерскага падарожжа Апостала народаў.

У 51 г. браў удзел у Саборы апосталаў у Ерузалеме. Пазней Барнаба абвяшчаў Евангелле на сваёй радзіме — на Кіпры, дзе ў 61 годзе быў укаменаваны мясцовымі жыдамі. Святога Барнабу называюць «Апосталам Кіпра» і просяць у яго абароны ад сварак, ад смутку і ад граду.

1. Праз увесь месяц чэрвень штодня а 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і “Чэрвеньскае набажэнства” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю а 18.30 перад св. Імшы.

2. Нагадваем, што з 1 чэрвеня змяніўся расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў.
Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
у суботу і будні: 19.00

3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласк

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.