1. Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і за іншую аказаную дапамогу, за складзеныя сёння ахвяраванні, якія прызначаюцца на патрэбы Духоўнай Семінарыі. Няхай Добры Бог благаславіць Вам і вашым сем’ям.
2. Урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету: гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля 2 снежня гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
3. Пасля Святой Імшы на 12 гадзін адбудзецца канцэрт нашага парафіяльнага хору, на каторы ад іх імя вас усіх сардэчна запрашаю.
4. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
30 лістапада (пятніца): Свята Святога Андрэя Апостала.
Вучні Яна Хрысціцеля, Андрэй і Ян, першыя з апосталаў спаткалі Хрыста над возерам. У хуткім часе Андрэй быў пакліканы да грона вучняў Хрыста разам са сваім братам Пятром і абодва атрымалі прадказанне, што стануць рыбакамі людзей. Паводле традыцыі, Святы Андрэй быў укрыжаваны ў Ахаі. Убачыўшы крыж ён казаў: “О добры крыж, даўно цябе прагну, вазьмі мяне ад людзей і вярні мне майго Пана”.
5. У сераду і пятніцу перад вячэрняй Святой Імшой адбудуцца набажэнствы за памерлых: у 18.30 – Нешпары, выпамінкі, Вяночак да Божай Міласэрнасці і Святая Імша складковая за памерлых.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша ў 19.00.
7. У закрыстыі можна купіць календар на наступны 2013 год і свечкі на вігілійны стол. Кошт календара – 10.000 руб. і свечкі - 15.000 руб. Грошы ахвяраваныя за свечкі прызначаюцца на патрэбы “Карытас”.