Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, за ахвяраванні на будову касцёла і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 сакавіка (серада) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску, у архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята.
19 сакавіка (субота) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.
Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.
1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 10.30 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 9.00 (у 8.40) і перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45). Крыжовы шлях для дзяцей у суботу а 13.00.
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 10.30.
2. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 18 – 20 сакавіка, іх будзе праводзіць а. Юрый Кулай.
3. Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду а 18.45 запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.
РАСКЛАД ВЕЛІКАПОСНЫХ РЭКАЛЕКЦЫЙ 2022
18.00 ПЯТНІЦА
7.00: Святая Імша (навука для дарослых)
10.30: Крыжовы шлях, Святая Імша (навука для дарослых)
18.30: Крыжовы шлях
19.00: Святая Імша (навука для дарослых)
19.03 СУБОТА – УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ЮЗАФА
8.00: Святая Імша (навука для дарослых)
12.00: Святая Імша (навука для дарослых)
13.00: Крыжовы шлях (навука для дзяцей)
17.00: навука для моладзі
19.00: Святая Імша (навука для дарослых)
20.00: Рэкалекцыйная навука для мужчын.
20.03 НЯДЗЕЛЯ
9.00: Святая Імша (навука для дарослых)
10.30: Святая Імша (навука для дзяцей)
12.00: Святая Імша (навука для дарослых)
13.30: Святая Імша (навука для дарослых)
18.00: Святая Імша (навука для дарослых)