Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем каталіцкім скаўтам за служэнне ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агоню "Святла Супакою", не толькі ў нашай парафіі, але і ў шматлікіх паррафіях нашай краіны. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Дзмітрыю за гэты благаслаўлёны час, за паслугу ў канфесіанале і перад усім, за скіраванне да нас Божаге Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем, аддзячыць яму за ягоную паслугу.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

24 снежня (пятніца)
Святыя Імшы ў гэты дзень:

  • 06.45 – Рараты,
  • 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей - Пастэрка
  • 21.30 – Урачыстая Святая Імша - Пастэрка
  • 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка

Можна запісацца на ўдзел у святочнай Імшы ў капліцы або даслаўшы нам паведамленне на парафіяльную электронную пошту.

25 снежня (субота) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.

26 снежня (нядзеля) – СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ'І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА

1. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.

2. Запрашаем у сераду а 12.00 на супольнае прабіранне нашай капліцы на Урачыстасць Божага Нараджэння.

3. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол, каляндары на 2022 г.

4. Пасля святаў распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэдзім.

5. У нядзелю 16 студзеня ў нашай парафіі адбудзецца V БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ. З нагоды балю, запрашаем дзяцей і моладзь прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на тэму: Божаге Нараджэнне ў маім жыцці. Можна выкарыстоўваць любую тэхніку, памер малюнка А3.

Кожны аўторак у капліцы а 18.45 адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.