Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
- 13 снежня (панядзелак) - успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
- 14 снежня (аўторак) - успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла
1. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 17 па 19 снежня, іх правядзе кс. Дзмітрый Чупрын, вікарый парафіі св. Юзафа ў Маладзечна.
Расклад:
- 17 снежня (пятніца):
- 6.45 (рараты), 12.00, 19.00 - св. Імша з навукай;
- 18 снежня (субота):
- 8.00, 12.00, 19.00 - cв. Імша з навукай
- 10.30 - навука для дзяцей
- 17.00 - навука для моладзі
- 20.00 - навука для мужчын
- 19 снежня (нядзеля):
- 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00 - cв. Імша з навукай
2. У нядзелю 19 снежня падчас св. Імшы а 10.30 ў нашую парафію каталіцкія скаўты прывязуць бэтлеемскі агонь. Агонь можна будзе занесці ў свае сем'і пасля кожнай св. Імшы.
3. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол, каляндары на 2022 г.
4. 24 снежня Св. Імша "Пастэрка" будзе а 20.00, 21.30 і 23.00. Можна запісацца на ўдзел у святочнай Імшы ў капліцы або даслаўшы нам паведамленне на парафіяльную электронную пошту.
5. Запрашаем на РАРАТЫ ад панядзелку да пятніцы ў 6.45 раніцы.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.