Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя сёння ахвяраванні, якія прызначаюцца на патрэбы Духоўнай Семінарыі. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

Урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету: гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля 28 лістапада гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

22 лістапада (панядзелак): Успамін Святой Цэцыліі, панны і мучаніцы
Імя Святой Цэцыліі ўпамінаецца ў Рымскім Каноне. Яна – заступніца касцельнай музыкі.

24 лістапада (серада): Успамін Святога Андрэя Дунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў
Праца каталіцкіх місіянераў на в’етнамскіх землях распачалася ў XVI ст. У наступных стагоддзях шматразовы выбухалі моцныя пераследаванні, у часе якіх прынялі смерць за веру місіянеры, прыбыўшыя з Еўропы і некаторыя в’етнамцы. 19 чырвеня 1988 г. папа Ян Павел ІІ кананізаваў 119 мучанікаў в’етнамскіх, сярод іх 8 біскупаў, 37 святароў в’етнамскіх і 59 свецкіх в’етнамцаў.

25 лістапада (чацвер): Успамін благаслаўлёнай сястры Францішкі Сядлецкай, заснавальніцы кангрэгацыі сясцёр назарэтанак.
Нашыя сестры сардэчна запрашаюць усiх далучыцца да супольнага святкавання. Пасля вечаровай Святой Iмшы адбудзецца прэзентацыя i аповед жыцця i паклiкання гэтай багаслаўленай назарэтанкi.

1. У сераду і пятніцу а 18.30 запрашаем на набажэнства за памерлых.

2. У час Адвэнту ў нашай парафіі будуць адбывацца ранішнія Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі - РАРАТЫ. Усіх запрашаем ад панядзелку па пятніцу ў 6.45 раніцы.

3. Сёння можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне акта прысвячэння роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.