1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

2. У панядзелак 15 кастрычніка ў нашай парафіі распачынаецца трыдуум, каб мы маглі як мага лепш падрыхтавацца да прыняцця абраза Маці Божай Будслаўскай, перэгрынацыя якога адбываецца ў архідыяцэзіі. Кожны вечар 15, 16 і 17 кастрычніка пасля Ружанца будзе праводзіцца набажэнства ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі.

Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства, набажэнства ўшанавання і малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі каб пілігрынацыя абраза Маці Божай Будслаўскай ў нашай парафіі прынесла нам багатыя духоўныя плёны. У дні трыдуума набажэнства распачнецца ад 18.30.

3. 18 кастрычніка (чацвер) ад 18.30 абраз Маці Божай Будслаўскай прывязуць у нашую парафію. У ўрачыстай працэсіі, спяваюцы песні ў гонар Маці Божай, абраз унесём у капліцу дзе, пасля усталявання і ўшанавання абраза, распачнецца ўрачыстая Святая Імша ў інтэнцыі складковай. Таму можна ўпісваць свае просьбы і словы падзякі у сшытак які ляжыць каля алтара. Пасля Імшы ружанец і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да 22.00 гадзіны.

4. 19 кастрычніка (пятніца) парадак набажэнстваў наступны:

7.15 – Святая Імша і набажэнства да Маці Божай

12.00 – Святая Імша, ружанец і набажэнства да Маці Божай перад выстаўленым найсвяцейшым Сакрамэнтам

17.00 – Крыжовы шлях

17.45 – Святая Імша, развітанне з абразом, працэсія да рухомай капліцы і ад’езд абраза ў наступную парафію.

5. Маршрут перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай ў парафіях Мінска вывешаны пры ўваходзе ў капліцу.

6. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

15 кастрычніка (панядзелак): Успамін Святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

Святая Тэрэза нарадзілася ў Авіле ў 1515 годзе. У дзяцінстве марыла стаць мучаніцай за веру. Маючы 20 гадоў, уступіла ў кляштар кармэлітанак і, ідучы за натхненнем Божым, зрэфармавала свой ордэн, заснаваўшы 32 кляштары. З дапамогай святога Яна ад Крыжа правяла рэформу кармэлітаў, якіх пачалі называць камелітамі босымі. Абапіраючыся на свае дасведчанні Святога Тэрэза напісала кнігі, якія з’яўляюцца шэдэўрамі містычнай літаратуры. Памерла 15 кастрычніка 1582 года.

17 кастрычнiка (серада): Успамiн Святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

Святога Iгнацый быў другiм наступнiкам Святога Пятра ў біскупстве ў Антыёхii. У часы цэзара Траяна быў прыгавораны на смерць. З гэтай мэтай быў высланы ў Рым. У дарозе пiсаў лiсты хрысцўянскiм супольнасцям, выражаючы ў iх гарачае прагненне мучаніцтва. Гэтыя лiсты з’яўляюцца важным дакументам веры першага Касцёла. Святога Iгнацый памёр мучанiцкай смерцю ў Рыме каля 107 года. Яго iмя ўспамўнаецца ў рымскiм Каноне.


18 кастрычнiка (чацвер): СВЯТА СВЯТОГА ЛУКІ ЕВАНГЕЛІСТА.

Святога Лука меў паганскае паходжанне i быў лекарам. Пасля прыняцця хрысцiянства стаў супрацоўнiкам Святога Паўла i спадарожнiчаў яму ў місійнай дзейнасці. Напiсаў Евангелле i Дзеi Апостальскiя. Дзякуючы яму ведаем амаль што ўсе звесткi аб дзяцiнстве Пана Езуса. У сваiм Евангеллi ён прадставiў Хрыста, як лекара душы i цела. Пераказаў нам прыповесць пра блудага сына, пра адпушчэнне грахоў яўнагрэшнiцы i скрушоным лотары. Дантэ назваў Святога Луку “гiсторыкам лагоднасцi Хрыста”. Паводле традыцыi Святога Лука памёр мучанiцкай смерцю ў Ахаi. Сiмвалам яго з’яўляецца бык, таму што пачынае сваё Евангелле апiсаннем ахвяры Старога Зпавету.

7. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбывалася ў мінулыя гады і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён і прозвішч памерлых.

8. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.