1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Асабліва дзякуем для кіраўніка нашага хору - Ксеніі і ўсім харыстам за прыгожы спеў падчас літургіі Транзітусу, а так сама падчас Урачыстасці св. Францішка.
2. Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства і супольную малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. У звычайныя дні перад Святой Імшой ў вечары пачынаючы ад 18.30, у нядзелю пасля Святой Імшы а 12 гадзіне.
3. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
7 кастрычніка (нядзеля): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай
Звычай адмаўлення ружанца сягае XII стагоддзя. Распаўсюдзілі яго дамінікане. Ружанцовай малітвай прасілі Божай дапамогі, калі Еўропе пагражала нашэсце іслама. Калі 7 кастрычніка 1571 года была атрымана перамога пад Лепантам, папа Пій V устанавіў у гэты дзень свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, каб выразіць падзяку за ацаленне хрысціянства і заахвоціць верных да гарлівасці ў гэтай малітве.
4. Расклад катэхезы:
панядзелак а 18.00 гадзіне – падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (2 год);
панядзелак а 18.50 гадзіне – падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (1 год);
серада а 17.00 гадзіне – 8-9 класы;
серада а 20.00 гадзіне – моладзь;
субота а 11.00 гадзіне – дзеці пасля Першай Святой Камуніі (4-5 класы);
субота а 12.00 гадзіне – 6-7 класы.
5. Інтэнцыя жывога ружанца на кастрычнік: аб багатыя духоўныя плёны пілігрынацыі абраза Маці Божай Будслаўскай ў нашай парафіі і сем’ях.
6. Ад гэтай нядзелі Імша Святая ў нядзелю ў вечары будзе а 18 гадзіне.
7. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
8. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбывалася ў мінулыя гады і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён і прозвішч памерлых. Просьба пісаць імёны ў назоўным склоне, напрыклад: Пётр, Яніна, Францішка, Аляксандр і г.д.
9. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша.