1. Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
26 верасня (серада): успамін Святых Космы і Дам’яна, мучанікаў.
Святыя Косма і Дам’ян, паводле традыцыі, былі лекарамі, якія бескарысна ля-чылі ўбогіх. Загінулі мучаніцкаю смерцю ў Цыры ў ІІІ стагоддзі. На іх магілах з’дзяйсняліся шматлікія аздараўленні.Таму іх культ хутка агарнуў хрысціянскі Усход і дайшоў на Захад. Гэтыя святыя з’яўляюцца патронамі лекараў і аптэкараў.
27 верасня (чацвер): успамін Святога Вінцэнта дэ Поль, святара.
Святы Вінцэнт нарадзіўся ў Паўднёвай Францыі ў 1581 годзе ў беднай сялян-скай сям’і. Пасля адпаведнай падрыхтоўкі стаў святаром у 1600 годзе. Праз пяць год быў уведзены піратамі і некалькі гадоў знаходзіўся ў няволі ў Тунісе. Вярнуўшыся да Францыі быў па чарзе пробашчам, святяром сям’і Кондэ і галоўным душпасты-рам карабельнікаў. Пазнаўшы духоўнае і матэрыяльнае ўбоства шырокіх масс люду, заклаў зграмаджэнне ксяндзоў місіянераў і сясцёр міласэрнасці. Акрамя таго заклаў цэлы шэраг супольнасцяў свецкіх асобаў, якія пад яго кіраўніцтвам займаліся розны-мі грамадскімі патрэбамі. Дзеля ўзросту ўзроўня ўнутраннага жыцця духавенства ўвёў звычай рэкалекцыяў перад пасведчаннямі і закладаў духоўныя семінарыі пад кіраўніцтвам ксяндзоў міссіянераў. Памёр у Парыжы 27 верасня 1660 года. Леў ХІІІ абвясціў яго патронам усіх спраў міласэрнасці ва ўсім свеце.
29 верасня (субота): СВЯТА СВЯТОГА МІХАЛА АРХАНЁЛА (АПЕКУНА МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАЙ ПРАВІНЦЫІ КАСЦЁЛА) І СВЯТЫХ ГАБРЫЭЛА І РАФАЛА, АРХАНЁЛАЎ
Анёлы ёсць “духамі, прызначанымі для служэння, пасланымі на дапамогу нас-ледуючым збаўленне” (Гбр 1, 14), каб ім аб’явіць планы Стварыцеля, каб іх абара-няць ад шатана. У гадавіну кансэкрацыі старажытнай базылікі Святога Міхала ў Рыме, Касцёл ушаноўвае трох арханёлаў, якія адыгралі асабдівую ролю ў гісторыі збаўлення. Арханёл Міхал (“Хто як Бог”) змагаўся са злымі духамі і падтрымліваў людзей у змаганні са злом, (Ап 12, 7-9). Арханёл Габрыэль (“Бог ёсць моцаю”) Шматразова пераказваў людзям даручэнні ад Бога (Дан 8, 15). Ён звеставаў Панне Марыі, што Яна стане Маці Сына Божага (Лк 1, 28-38). Арханёл Рафал (“Бог выле-чыць”), адзін з сямі анёлаў, якія стаяць прад Панам (Тав 12, 15), быў апекуном мала-дога Тавіта. Хрысціянін павінен захоўваць у сабе глыбокае пачуцце нябачнай пры-сутнасці і падтрымліваючай яго дзейнасці Анёлаў.
3. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на заняткі па рэлігіі – на катэхэзу.
4. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях будзе адпраўлена святая Імша.

